Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групоўка «Ісламская дзяржава» пагражае тэрактамі Вашынгтону


Пасьля тэрактаў у Парыжы - людзі ўшаноўваюць памяць загінулых. Парыж, 15 лістапада 2015 году

Пасьля тэрактаў у Парыжы - людзі ўшаноўваюць памяць загінулых. Парыж, 15 лістапада 2015 году

Баевікі лічаць, што мусульмане павінны «наносіць удары па Захадзе» за яго дзеяньні супраць «Ісламскай дзяржавы».

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ў панядзелак выклала відэазапіс, на якой баевікі пагражаюць ажыцьцявіць у Вашынгтоне тэракты, аналягічныя нападам ў францускай сталіцы на мінулым тыдні, перадае Associated Press.

Адзін з экстрэмістаў у ходзе 12-хвіліннага запісу кажа, што мусульманам «варта наносіць ўдары па Захадзе» за тое, што ўзначаленая ЗША кааліцыя атакуе групоўку «Ісламская дзяржава» ў Іраку.

Чальцы радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ўзялі на сябе адказнасьць за сэрыю тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, ахвярамі якіх сталі 129 чалавек.

Раней гэтая ж арганізацыя заявіла, што катастрофа расейскага пасажырскага самалёта ў Эгіпце, якая панесла 31 кастрычніка жыцьці ўсіх 224 чалавек, якія знаходзіліся на борце, таксама яе рук справа.

На мінулым тыдні агенцтва Reuters паведамляла пра пагрозу групоўкі «Ісламская дзяржава» зьдзейсьніць у самы бліжэйшы час тэракты супраць Расеі, якая працягвае ваенную апэрацыю ў Сырыі.

XS
SM
MD
LG