Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі напісаў, як можна было па-іншаму сустрэць Старыкава


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Сёньня ў Менску адбылася сустрэча з адным з ідэолягаў «русского мира» Мікалаем Старыкавым. Моладзевыя актывісты спрабавалі сарваць мерапрыемства, усталі зь месцаў і пачалі скандаваць: «Чамадан! Вакзал! Расея!»

Беларускі музыка Лявон Вольскі напісаў у сваім фэйсбуку некалькі прапановаў, як па-іншаму можна было сустрэць Мікалая Старыкава ў Менску.

«Надоечы заяжджаў да нас адзін уплывовы рускі агітатар і прапагандыст. Ня будзем называць прозьвішчаў, навошта?

Дык вось, ён заехаў, а тут абструкцыя: чамадан-вакзал-расея! А ў слове „чамадан“ ужо адразу чуецца сакрамэнтальнае „майдан“... Але я не пра гэта. Я пра мэтады.

Не хачу вучыць, але можна было б спляжыць лекцыю агітатара цераз: уручэньне яму хлеба-солі (10 хв), зачытваньне словаў падзякі ад нейкае неіснуючае структуры (15 хв), ухваленьне ягонае дзейнасьці і спрабаваньне пацалаваць руку (10 хв), крыкі „расія прежде всего“, ці як там у іх прынята (15 хв)? Выкарыстаць напоўніцу сьцягі ЛНР і ДНР... Махаць імі, блытацца, падаць... Карацей, нешта гэткага кшталту. Каб і не дачапіцца, і нешта падазрона-дзіўнавата-ідыятычнае. Just парада.»

Дземідзенка: Рускі фашызм цяпер у агрэсіўнай стадыі і мы будзем зь ім змагацца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG