Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: «Францыя на вайне, але гэта не вайна цывілізацыяў, забойцы не прадстаўляюць ніводную зь іх»


Пра гэта прэзыдэнт Францыі заявіў, выступаючы перад Нацыянальным сходам.

Ён прапанаваў унесьці зьмены ў Канстытуцыю краіны, каб атрымаць магчымасьць пазбаўляць францускага грамадзянства тых, у каго яно падвойнае.

«У нас павінна быць магчымасьць выгнаць замежнікаў, якія ўяўляюць асаблівую небясьпеку для бясьпекі краіны», — заявіў прэзыдэнт. Паводле дадзеных на 2008 год, у Францыі пражывала крыху больш за тры мільёны чалавек з падвойным грамадзянствам (каля 5% насельніцтва).

Паводле Алянда, у бліжэйшыя дні ён сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным, каб абмеркаваць барацьбу супраць «Ісламскай дзяржавы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG