Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: Крэмль робіць крокі насустрач Захаду


Пра гэта піша расейскае выданьне РБК.

Пра гэта піша расейскае выданьне РБК.

Выданьне прыводзіць дзьве важныя заявы, зробленыя прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным на выніковай прэсавай канфэрэнцыі пасьля саміту «Вялікай дваццаткі».

Паводле яго, Расея гатовая пайсьці насустрач Украіне ў пытаньні рэструктурызацыі доўгу. Прычым, як падкрэсьліў Пуцін, Расея гатовая даць лепшыя ўмовы, чым прасілі партнэры па МВФ. У гэтым годзе Расея гатовая наагул не атрымаць грошы. Наўзамен Расея папросіць гарантыяў вяртаньня грошай альбо ад ЗША, альбо ад ЭЗ, альбо ад аднаго зь міжнародных фінансавых інстытутаў.

Таксама расейскі прэзыдэнт паведаміў, што ў Сырыі, «на полі бою» ўсталяваны кантакт з часткай «узброенай непрымірымай апазыцыі», якая папрасіла не наносіць ўдары па падкантрольнай ім тэрыторыі. Паводле словаў Пуціна, гэтыя групы гатовыя пачаць баявыя дзеяньні супраць «Ісламскай дзяржавы» пры падтрымцы з паветра расейскай авіяцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG