Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лістапада: 26 гадоў Аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне, Міжнародны дзень студэнтаў


Мэлёдыя міжнардонага студэнцкага гімну Gaudeamus/
Мэлёдыя міжнардонага студэнцкага гімну Gaudeamus/

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Міжнародны дзень студэнтаў

У Менску заплянаванае чарговае пасяджэньне кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

У гатэлі Юбілейная пройдзе Форум па рэсацыялізацыі былых асуджаных у грамадзтве (у рамках праекту Беларускага Чырвонага Крыжа). У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі МУС, упраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, Менгарвыканкаму, а таксама шэрагу грамадзкіх арганізацый. Пачатак у 11 гадзінаў.

У нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная міжнароднаму дню адмовы ад паленьня з удзелам прадстаўнікоў міністэрства аховы здароўя. Пачатак у 11 гадзінаў.

Літаратурны музэй Петруся Броўкі пачынае новы адукацыйны праект «Публічныя лекцыі», першым выступоўцам стане пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Ён прачытае лекцыю на тэму «Франц Кафка і Андрэй Мрый». Пачатак у 19 гадзінаў.

Грозны, Расея, пасяджэньне суду па справе грамадзянаў Украіны Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, абвінавачаных у ваенных дзеяньнях супраць Расеі ў 1994-1995 гадах.

Кіеў, уступленьне ў дзеяньне санкцый Ўкраіны адносна Расеі.

У гісторыі:

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1989 — у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, якія далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі».

1991 — Кангрэс ЗША ўхваляе пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.

1993 — Судзьдзі з 11 краін сабраліся на першае пасяджэньне Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі, які стаў першай установай падобнага роду з часоў судовых працэсаў у Нюрнбергу і Токіо пасьля Другой сусьветнай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся:

9 — Ціт Флавій Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1887 — Бернард Лоў Мантгомеры, брытанскі фэльдмаршал, кіраўнік брытанскімі войскамі ў Другой сусьветнай вайне.

1893 — Кастусь Езавітаў, дзяяч беларускага нацыянальнага адраджэньня, вайсковец і дыплямат БНР

1906 — беларускі пэдагог і мэмуарыст Янка Багдановіч

1938 — беларускі кінарэжысэр Вадзім Сукманаў. Ягоныя фільмы прысьвечаны Коласу, Маўру, Быкаву, Барадуліну. Зьняў Вадзім Сукманаў і фільм пра беларускую Вільню.

1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца.

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

Цытата:

Грошы ня пахнуць.

Ціт Флавій Вэспасіян

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG