Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа бойкі падчас сустрэчы з ідэолягам «русского мира» ў Менску


Сустрэча зь Мікалаем Старыкавым адбываецца ў сталічным «Доме Масквы».

«Тут рэальна рускі сьвет. Месцаў не хапае, я сяджу на другім паверсе. Вакол маладыя і падцягнутыя хлопцы, яны прыйшлі самі. Шкадавалі, што не маглі пару разоў ударыць маладафронтаўцаў. Калі Старыкаў сказаў, што паветра стала „чыстым“ пасьля вываду маладафронтаўцаў, заля сапраўды шчыра аплядавала» — распавёў Радыё Свабода Іван Шыла.

На самым пачатку сустрэчы актывісты ўсталі зь месцаў і пачалі скандаваць: «Чамадан! Вакзал! Расія!». Людзі ў цывільным падбеглі да іх, скруцілі і вывелі з памяшканьня.

XS
SM
MD
LG