Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы пасьля выбараў замежны візыт Лукашэнкі — у Маскву


Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі інаўгурацыі ў Менску 6 лістапада 2015 году

Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі інаўгурацыі ў Менску 6 лістапада 2015 году

Свой першы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў афіцыйны візыт кіраўнік Беларусі зробіць у Расейскую Фэдэрацыю.

Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на сёньняшнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Расеі Аляксандрам Сурыкавым.

«Гэта правільна будзе, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю нечужую мне Расею, як бы камусьці не падабалася. Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытаньні», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсьліў, што «гатовы да сур’ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расейскіх дачыненьняў»:

"Ёсьць пра што пагаварыць, і адкрыта пагаварыць, каб у нас не было ніякіх недамовак... Давайце адкрыта абмяркуем нашы і праблемныя пытаньні, калі яны ёсьць, і пазначым пэрспэктыву«,— сказаў Лукашэнка.

На гэта Аляксандр Сурыкаў заўважыў:

«Думаю, што калі ёсьць шурпатасьці (а заўсёды ёсьць нейкія шурпатасьці ва ўзаемаадносінах дзьвюх краін, нават самых блізкіх), то падчас гэтай сустрэчы яны будуць урэгуляваны і знойдуць належнае разуменьне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG