Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна чакае


Артур Клод Стракан, «Дарога ў Уорыкшыры».
Артур Клод Стракан, «Дарога ў Уорыкшыры».

Ці можна бяз болю глядзець на пакінутыя вясковыя хаты?

Калі ведаеш, як цяжка яны будаваліся. Бяз тэхнікі, бяз грошай, якіх у калгасах не плацілі.

Калі ведаеш, колькі дзяцей выгадавалі, у сьвет пусьцілі.

Стаяць, дажываюць. Каб аднойчы дачакацца, што прыйдзе бульдозэр, ператворыць у друз, закапае. Каб было чыста і «красіва». Каб ня мулялі вочы тутэйшаму начальству.

Але пакуль яны стаяць. Чакаюць. Мо зьявіцца хто, хай сабе чужы. Але захоча вярнуць сюды жывы дух. Паселіцца, навядзе парадак. Ды найбольш чакаюць яны, што вернецца нехта з тых, хто тут зрабіў першы крок.

Перад вачыма паўстае хата на ўскрайку Суботнікаў.

Яна чакае.

Ала Петрушкевіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG