Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Францыі пачала шырокамаштабныя рэйды


Паліцэйскія у Парыжы, пасьля тэрактаў 13 лістапада

Паліцэйскія у Парыжы, пасьля тэрактаў 13 лістапада

Ня менш за тры чалавекі былі арыштаваныя ў Тулузе і адзін чалавек са зброяй затрыманы ў Грэноблі.

У панядзелак раніцай, 16 лістапада, паліцыя Францыі пачала праводзіць шырокамаштабныя рэйды з мэтай пошуку Салаха Абдэслама і іншых датычных да выкананьня тэрактаў у Парыжы, паведамляе The Guardian.

У прыватнасьці, рэйды праходзяць у Тулузе, Грэноблі, Жэмоне і прыгарадах Парыжа. Паведамляецца, што ня менш за тры чалавекі былі арыштаваныя ў Тулузе і адзін чалавек са зброяй затрыманы ў Грэноблі.

У пятніцу, 13 лістапада, у Парыжы адбыліся адзін за адным шэсьць тэрактаў, адказнасьць за якія ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава». Выведка ЗША заяўляе, што ў гэтых нападах прасочваецца сьлед «Аль-Каіды», а не «Ісламскай дзяржавы».

14 лістапада францускія праваахоўнікі ліквідавалі ўсіх выканаўцаў тэрактаў у Парыжы. Парыскі пракурор на прэс-канфэрэнцыі заявіў пра павелічэньне колькасьці ахвяраў парыскіх тэрактаў да 129 чалавек, а параненых — да 352. Зь іх 99 знаходзяцца ў крытычным стане. У сувязі з гэтым пракурор ня выключыў рост колькасьці загінулых.

СМІ інфармуюць, што сярод загінулых была 1 грамадзянка ЗША і 1 падданая Вялікабрытаніі. Пракурор адзначыў, што ўсяго было 3 групы тэрарыстаў. З 8 забітых тэрарыстаў — 1 грамадзянін Францыі і 1 сырыец.

XS
SM
MD
LG