Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко перамагае на выбарах мэра Кіева, Садовы перамагае ў Львове


Камітэт выбарцаў Украіны паведамляе, што паводле вынікаў экзыт-полу, праведзенага гэтай арганізацыяй, дзейны мэр Кіева Віталь Клічко застаецца на сваёй пасадзе.

Паводле гэтых зьвестак, за Клічко прагаласавалі 71,8% выбарцаў, за яго апанэнта Барыслава Бярозу аддалі галасы 28,2% выбарцаў. Яўка склала 28%.

У нядзелю, 15 лістапада, ва Ўкраіне прайшоў другі тур мясцовых выбараў па галасаваньні на выбарах мэраў Кіева і яшчэ 28 гарадоў Украіны (у 18 абласных цэнтрах і 10 гарадах абласнога значэньня).

Сярод іншага перамагае на выбарах і дзейны мэр Львова Андрэй Садовы.

Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны паведамляе, што па выніках другога тура мясцовых выбараў ва Ўкраіне 15 лістапада яўка выбарцаў склала 34,08%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG