Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя нанесла 20 авіяўдараў па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Францускія вайскоўцы нанесьлі 20 авіяўдараў па пазыцыях баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» у сырыйскім горадзе Рака, які зьяўляецца апорай групоўкі.

У авіяналёце бралі ўдзел дзесяць вайсковых самалётаў, паведамляе міністэрства абароны Францыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Як удакладнілі ў ведамстве, удары былі нанесеныя па камандным пункце джыхадзістаў, цэнтры вярбоўкі баевікоў, сховішчу зброі і боезапасаў, а таксама па вучэбным лягеры баевікоў «Ісламская дзяржава».

У суботу прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс заявіў, што і пасьля нападу на канцэртную залю «Батаклан» у Парыжы авіяцыя краіны працягне бамбаваньне пазыцыяў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.

У ноч на суботу ў выніку сэрыі нападаў у Парыжы загінулі ня менш за 132 чалавекі, яшчэ больш за 350 атрымалі раненьні.

Адказнасьць за сэрыю нападаў узялі на сябе баевікі «Ісламскай дзяржавы». Як гаварылася ў паведамленьні «Ісламскай дзяржавы», напады ў Парыжы сталі «адказам на абразы ісламскага прарока і авіяналёты міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG