Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў нядзелю праходзіць другі тур мясцовых выбараў


У ЦВК Ўкраіны паведамляюць, што падчас галасаваньня сур'ёзных парушэньняў назіральнікі не зафіксавалі.

Ва Ўкраіне ў нядзелю праходзіць другі тур мясцовых выбараў. У 29 гарадах выбіраюць мэраў і дэпутатаў мясцовых саветаў.

У другі тур выбараў мэраў прайшлі 13 самавылучэнцаў, 12 кандыдатаў ад партыі «Блёк Пятра Парашэнкі», а таксама прадстаўнікі партый «Бацькаўшчына», «Украінскае аб’яднаньне патрыётаў «Укроп», «Апазыцыйны блёк», «Самапомач», «Свабода» і яшчэ 10 палітычных аб’яднанняў.

Агулам ў рэгіёнах адкрытыя больш за пяць з паловай тысяч выбарчых участкаў. Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны, галасаваньне праходзіць у штатным рэжыме, аб парушэньнях не паведамляецца.

Выбары ў мясцовыя органы ўлады ва Ўкраіне прайшлі 25 кастрычніка. У Марыюпалі і Чырвонаармейску Данецкай вобласьці галасаваньне адмянілі з-за вялікай колькасьці парушэньняў, зьвязаных з выбарчымі бюлетэнямі. Паўторныя выбары ў гэтых гарадах прызначаныя на 29 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG