Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «ЗША будуць перасьледаваць тэрарыстаў»


Барак Абама і Рэджэп Таіп Эрдаган на саміце G20 у Турцыі
Барак Абама і Рэджэп Таіп Эрдаган на саміце G20 у Турцыі

«Нябёсы сьцямнелі пасьля жудасных нападаў у Парыжы, якія адбыліся ўсяго паўтара дні таму», — сказаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама журналістам перад пачаткам саміту​ G20 на саміце ў турэцкай Анталіі.

«Забойства нявінных людзей у Парыжы і Анкары — гэта атака на цывілізаваны сьвет», — працягнуў прэзыдэнт. Ён заявіў, што ЗША салідарныя з Францыяй і будуць перасьледаваць тэрарыстаў, адказных за напады. Выказваньні прэзыдэнта цытуе выданьне BuzzFeed.

Барак Абама назваў Турцыю моцным партнэрам ЗША і іншых сябраў кааліцыі ў супрацьстаяньні групоўцы «Ісламская дзяржава». Ён заявіў, што лідэры дамовіліся «падвоіць свае намаганьні», каб дасягнуць палітычнага разьвязаньня грамадзянскай вайны ў Сырыі.

Саміт «Вялікай дваццаткі» распачаўся сёньня ў турэцкай Анталіі. Ён працягнецца два дні. На парадку дня глябальныя пытаньні барацьбы з тэрарызмам, міграцыйнага крызісу, грамадзянскай вайны ў Сырыі і зьмены клімату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG