Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцыя знайшла другі аўтамабіль тэрарыстаў. Гэта чорны «Сэат-Леон»


Патруль кала Эйфэлевай вежы

Патруль кала Эйфэлевай вежы

Верагодна, аўтамабіль выкарыстоўвала група тэрарыстаў, якая ўчыніла напад на кавярні ў 10-м і 11-й акругах Парыжу. Аўтамабіль з зброяй быў знойдзены ў Мантрэі на ўсходняй ускраіне Парыжу. Пра гэта паведамляе францускі рэсурс europe1.fr.

Яшчэ адзін аўтамабіль «Фальксваген-Пола» тэрарысты пакінулі каля канцэртнай залі Bataclan. На ім перасоўваліся трое тэрарыстаў, сярод якіх і адзіны пакуль ідэнтыфікаваны — 29-гадовы грамадзянін Францыі Ісмаэль Амар Мустафа.


Мяркуецца, што тэрарысты маглі ўцякаць у Бэльгію. Вядома, што раней у Бэльгіі былі арыштаваныя тры чалавекі, якіх падазраюць у датычнасьці да парыскіх тэрактаў.

13 лістапада ў Парыжы былі ўчыненыя 6 тэрарыстычных актаў, у выніку якіх загінулі 129 чалавек, больш за 300 атрымалі раненьні. Адказнасьць узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG