Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене дамовіліся пра перамовы паміж Асадам і апазыцыяй


Калёна курдзкіх ваяўнікоў у Сырыі 12 лістапада

Калёна курдзкіх ваяўнікоў у Сырыі 12 лістапада

Падчас сустрэчы ў Вене прадстаўнікі 20 краінаў дамовіліся пра графік палітычнага ўрэгуляваньня ў Сырыі, якое мае спыніць грамадзянскую вайну ў гэтай краіне.

Выступаючы перад журналістамі пасьля сустрэчы 14 лістапада, дзяржсакратар ЗША Джон Керы абвясьціў, што дасягнута дамова пачаць перамовы паміж прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам і апазыцыяй 1 студзеня 2016 году.

Паводле Керы, пасьля таго, як будзе пагадненьне аб пераходным урадзе, цягам шасьці месяцаў маюць падрыхтаваць новую канстытуцыю, а цягам 18 месяцаў маюць прайсьці выбары.

Аднак застаюцца нявырашанымі ключавыя дэталі — такія як роля прэзыдэнта Асада падчас пераходнага пэрыяду. Таксама не атрымалася дамовіцца пра тое, якія групы — акрамя «Ісламскай дзяржавы» і груповак, зьвязаных з аль-Каідай — не патрапяць пад перамір’е.

Сустрэча ў Вене адбывалася на наступны дзень пасьля шэрагу нападаў ў Парыжы, за якія ўзяла на сябе адказнасьць групоўка «Ісламская дзяржава» і ў якіх загінулі прынамсі 127 чалавек.

XS
SM
MD
LG