Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лістапада: 90 гадоў таму пачало вяшчаць беларускае радыё


Падзеі ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

АФІША:

Магілёў — гурт Nizkiz выступіць з вялікім сольным канцэртам у родным горадзе ў клюбе «Куба», вуліца Першамайская, 20. Пачатак а 18-ай.

У ГІСТОРЫІ:

1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.

1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.

1962 — створаны Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.

1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла незалежнасьць. Гэтае дзяржаўнае ўтварэньне прызнала толькі Турцыя.

1988 — Палестынская нацыянальная рада абвясьціла незалежную Дзяржаву Палестыны са сталіцай у Ерусаліме.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:

1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.

1947 — Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».

1951 — Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ:

1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.

1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1976 — Жан Габэн, францускі актор тэатра і кіно.

ЦЫТАТА:

«Каханьне — гэта імгла, якая ўзьнікае ў галаве. Калі гэтая імгла ападае долу — на сэрца — у жыцьці наступае пагодлівае надвор’е; калі яна застаецца ў галаве — падае дождж сьлёз».

Генрык Сянкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG