Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў Польшчы абіраюць ганаровымі сябрамі Саюзу пісьменьнікаў


Новы кіраўнік Гарадзенскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Валянцін Дубатоўка
Новы кіраўнік Гарадзенскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Валянцін Дубатоўка

14 лістапада адбыўся справаздачна-выбарчы сход Гарадзенскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Новым кіраўніком арганізацыі стаў прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка. Галоўным рэдактарам альманаха «Новы Замак» зацьверджаны празаік Сяргей Астравец.

Пісьменьнікі Горадні прагаласавалі за тое, каб беларускіх літаратараў з Беластоку — Міхася Андрасюка, Яўгена Вапу, Ганну Кандрацюк і Віталя Лубу прынялі ў СБП ганаровымі сябрамі. Яны ня могуць уступіць у саюз на агульных падставах, паколькі зьяўляюцца замежнымі грамадзянамі. Зацьвердзіць рашэньне аб іх сяброўстве ў СБП яшчэ мае рада арганізацыі ў Менску.

Пасяджэньне адбылося ў вёсцы Стрэльчыкі Гарадзенскага раёну, паколькі ў горадзе філія памяшканьня ня мае. У сходзе брала ўдзел кіраўніцтва СБП на чале з Барысам Пятровічам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG