Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі ад тэракту пацярпеў беларус. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык:

«У нас ёсьць адпаведныя зьвесткі пра гэтага чалавека, але зараз мы іх удакладняем, чакаем афіцыйнага пацьвярджэньня ад уладаў Францыі. Беларус сярод пацярпелых, яму аказваецца мэдычная дапамога, ягонаму жыцьцю нічога не пагражае».

Дарадца па адміністрацыйна-прававых пытаньнях амбасады Беларусі ў Парыжы Сяргей Сазонаў у адказ на просьбу Радыё Свабода сказаў, што ня можа даць якую-небудзь канкрэтную інфармацыю адносна грамадзяніна Беларусі, які пацярпеў у выніку тэрактаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG