Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую лёгкаатлетычную фэдэрацыю дыскваліфікавалі на нявызначаны тэрмін


Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый спыніла позна ўвечары ў пятніцу на нявызначаны тэрмін членства Ўсерасейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі праз скандал з ужываньнем допінгу.

Гэта значыць, што расейскія лёгкаатлеты ня змогуць узяць удзел у Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Бразіліі, як і ў іншых лёгкаатлетычных спаборніцтвах пад эгідаю гэтай міжнароднай арганізацыі.

За гэта на тэрміновым пасяджэньні ў швэйцарскай Лазаньні прагаласавалі 22 члены міжнароднай асацыяцыі, адзін быў супраць, трое ўстрымаліся.

Гэта першы выпадак у гісторыі, калі праз допінг ад спаборніцтваў адхіляюць цэлую нацыянальную фэдэрацыю.

Такое рашэньне было ўхвалена пасьля таго, як днямі камісія Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва апублікавала вынікі расьсьледаваньня, якое выявіла, што расейскія лёгкаатлетычныя і антыдопінгавыя органы спрыялі ўжываньню спартоўцамі забароненых допінгавых прэпаратаў і пакрывалі такое ўжываньне. Агенцтва тады заклікала дыскваліфікаваць за гэта расейскую лёгкаатлетычную асацыяцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG