Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя закрывае межы і выводзіць войскі на вуліцы

абноўлена

Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і выводзіць войскі на вуліцы пасьля некалькіх нападаў у Парыжы, заявіў у сваім звароце да нацыі прэзыдэнт краіны Франсуа Алянд.

Францускае тэлебачаньне паведаміла, што непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуіраваны.

Таксама паведамляецца, што падчас страляніны ў цэнтры Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.

Як паведамляе газета Liberation, спачатку пачалі страляць у бары "Le Carillon", затым - каля залі Bataclan, дзе ішоў канцэрт. Паводле відавочцаў, яшчэ два чалавекі адкрылі агонь на тэрасе кафэ на рагу вуліц Шарон і Фэдэрб.

Відавочцы кажуць пра пяць ці шэсьць нападнікау. Паводле паліцыі, каля 100 чалавек у канцэртнай залі Bataclan захоплена ў закладнікі.

Па дадзеных Бі-Бі-Сі, адбыўся таксама ўзброены напад у камбаджыйскім рэстаране ў 11-й акрузе гораду.

Францускія мэдыі паведамляюць, што нападнікі стралялі з аўтаматаў Калашнікава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG