Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая зброя Расеі: рэальнасьць ці крамлёўскі блеф?


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Летась маскоўскае тэлебачаньне паведаміла гледачам, што Расея зьяўляецца адзінай краінай, здольнай ператварыць Злучаныя Штаты ў «радыеактыўны попел.» На гэтым тыдні два пракрамлёўскія каналы паказалі, якой зброяй Масква можа гэта зрабіць.

На працягу некалькіх сэкундаў 10 лістапада праграмы вечаровых навінаў паказалі дакумэнт з выявамі і дэталі меркаванага расейскага атамнага падводнага беспілётніка, які будзе запушчаны з падводнай лодкі, што атрымала назву Статус-6. Было сказана, што беспілётнік — яшчэ на чарцёжнай дошцы, і на ягоны выпуск спатрэбіцца мінімум 10 гадоў, і ягоная мэта — «удар па важных эканамічных аб’ектах праціўніка ў прыбярэжных раёнах.» Такія напады, як мяркуецца, будуць ствараць «зоны радыеактыўнага забруджваньня, шырока непрыдатныя для ваеннай, эканамічнай ці іншай дзейнасьці на працягу доўгага пэрыяду часу.»

Крэмль хутка заявіў пра памылку. Прэс-сакратар прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што канал НТВ памыліўся, распаўсюдзіўшы «сакрэтныя дадзеныя» ў сваіх перадачах, і што ўлады прымуць захады, каб падобнае больш не паўтарылася. Але некаторыя назіральнікі падазраюць, што гэтая заява не выпадковая: і адбылася адмысловая «уцечка інфармацыі» Адносіны паміж Расеяй і Захадам, якія знаходзіліся на ўзроўні часоў халоднай вайны ў выніку ўварваньня Масквы ва Ўкраіну, яшчэ больш драматызаваліся ў выніку новай ролі Расеі ў грамадзянскай вайне ў Сырыі, дзе Масква наносіць паветраныя ўдары па суперніках свайго хаўрусьніка Асада. Дакумэнт, паказаны на НТВ і Першым канале, быў зьняты падчас сустрэчы Пуціна і расейскімі вайсковымі кіраўнікамі у чарнаморскім курорце Сочы 10 лістапада.

«Расія зьяўляецца адзінай краінай у сьвеце, якая можа рэальна ператварыць Злучаныя Штаты ў радыеактыўны попел», — сказаў Дзьмітрый Кісялёў у часе штотыднёвага шоў ў сакавіку 2014 году, празь некалькі месяцаў пасьля таго, як Пуцін прызначыў яго кіраўніком дзяржаўнай мэдыя-кампаніі. У апошні час сам Пуцін не саромеўся нагадваць Захаду і сьвету пра ядзерную моц Расеі.

Рыторыка не засталася незаўважанай у ЗША. Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў 7 лістапада, што «ядзерная бразганьне зброяй Масквы ўздымае пытаньні аб прыхільнасьці расейскага кіраўніцтва да стратэгічнай стабільнасьці, павагі да нормаў у дачыненьні да прымяненьня ядзернай зброі».

Назіральнікі разышліся ў ацэнках адносна рэпартажу тэлеканалаў — або было гэта наўмыснай уцечкай інфармацыі з мэтай запалохаць Злучаныя Штаты, або — ніякіх падобных распрацовак увогуле не існуе, і запушчаная з тэлеэкранаў інфармацыя — блеф.

Дэвід Акс, які напісаў пра новую зброю артыкул для выданьня The Daily Beast, пераклад якой публікуе «Інапрэса», заўважае:

«Праблема вось у чым. Мы ніяк ня можам дакладна даведацца, ці існуе такая зброя на самой справе ці, гэта проста мэдыяправакацыя, якая прымушае думаць, што ў арсэнале расейскага прэзыдэнта зьявілася новая небясьпечная цацка. Калі гэта праўда, тады Расея — першая краіна, пра якую вядома, што яна вось-вось абзавядзецца зброяй, якае далёка ня так разбуральна, як атамная бомба, аднак можа распаўсюджваць сьмяротную радыяцыю на вялікія плошчы, робячы іх нежылымі. Калі ж гэты аб’ект — фальшыўка, ён — сьвежае папаўненьне ў доўгім сьпісе крамлёўскіх мыстыфікацый ў СМІ».

Іншага меркаваньня прытрымліваецца амэрыканскі камэнтатар Фрэнк Шулер, чыю нататку цытуе маскоўскі «Камэрсант»:

«Я ня думаю, што гэта палітычная рыторыка. Ці будзе гэта канцом ўсіх дамоўленасьцяў з Расеяй? І ці дажывем мы ў такой сытуацыі да нармальнага завяршэньня працэсу скарачэньня ўзбраеньняў у адпаведнасьці зь дзейнай дамовай?»

Расейскі камэнтатар Валерый Філатаў трымаецца наступнай думкі:

«Гэта стары гэбэшны прыём — выдаваць жаданае за сапраўднае. Расея спрабуе дубляваць дзеяньні ЗША 30-ці гадовай даўніны. Тады, у выніку „уцечкі“ сакрэтнай інфармацыі аб некалькіх элемэнтах праграмы зорных войнаў, амэрыканцы загналі СССР на такі віток гонкі ўзбраеньняў, ад якой у Саюзу разьвязаўся пупок. Зараз Расея спрабуе рабіць аналягічнае, не разумеючы таго, што ЗША робяць стаўку на іншае. Яны спэцыялізуюцца на зборы інфармацыі і на якасным аналізе яе. <...> [Пуцін] толькі задумвае блефануць, а амэрыканцы ўжо ведаюць, на чым ён гэта будзе рабіць. Адсюль і адсутнасьць гістэрыі ў заходніх СМІ з нагоды „уцечкі“. Нічога геніяльнага Расея стварыць ня можа, бо адрэзаная ад самых перадавых тэхналёгіяў».

Фёдар Кліменка:

«У Крамлі пагражаюць Амэрыцы „цуд-зброяй“, для чаго была пушчана ў ход адкрыта зрэжысэраваная „ўцечка“ інфармацыі, аб нейкай супэртарпэдзе, якая можа зьнішчыць узьбярэжжы ЗША. Падобна на тое, што ў крамлёўскай шушары ўсё зусім дрэнна, раз у ход пайшлі падобнага роду „выпадковыя уцечкі“ у паўночнакарэйскім стылі: „Не падыходзь, я псыхічны, у мяне бомба ёсьць“. Пры гэтым, усе разумеюць, што кліент спрабуе ўзяць публіку на понт, а можа нават і папрасіць грошай і жратвы. Прынамсі, у КНДР, гэтым з посьпехам займаюцца на працягу апошніх 20 гадоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG