Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У «Карандашы» адмовіліся друкаваць «Пагоню»


Пагоня ў прыватным доме ў Лёзьне.

Пагоня ў прыватным доме ў Лёзьне.

У менскім паліграфічным салёне «Карандаш», які знаходзіцца ўнутры гандлёвага комплексу «Сталіца», адмовіліся надрукаваць герб «Пагоня».

Пра гэта Свабодзе распавёў адзін з кліентаў салёна:

«Я хацеў надрукаваць некалькі выяваў гербуаў. Сярод іх быў таксама герб „Пагоня“ узору 1991 году, то бок былы дзяржаўны. Апэратар Войцік адмовіўся надрукаваць менавіта герб „Пагоня“. На маё патрабаваньне паведаміць прычыну адмовы, ён пачаў сыпаць абстрактнымі фразамі кшталту, што ён ня можа надрукаваць любую выяву. Пры гэтым ён не спаслаўся на нейкія забароны ці пастановы кіраўніцтва. Я прывёў той факт, што герб „Пагоня“ 14 траўня 2007 году пастановай Савету міністраў РБ быў унесены ў рэестар гісторыка-культурных каштоўнасьцей. Але гэта на хлопца ніяк не паўплывала», — распавёў карэспандэнту Свабоды спадар, які назваўся Паўлам.

Павал пакінуў запіс у «Кнізе скаргаў і прапаноў» і папрасіў даць пісьмовы адказ на пытаньне, на якой падставе забаронена друкаваньне герба «Пагоня».

Раней друкарня «Карандаш» ужо адмаўлялася друкаваць мапу Ўсходніх могілак і запрашэньні на імпрэзу ў гонар Васіля Быкава. У той жа час друкарня вырабляе сувэніры з выявай Сталіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG