Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суботу — прэм’ера спэктаклю пра Браніслава Тарашкевіча


14 лістапада адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.

Спэктакаль «Браніслаў» прысьвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, грамадзкаму дзеячу.

Цягам некалькіх месяцаў акторы-пачаткоўцы рэпэтавалі разам з рэжысэрам і аўтарам п’есы.

Даты паказаў:
14 лістапада – 19:00
16 лістапада – 20:30
18 лістапада – 20:30
20 лістапада – 20:30
23 лістапада – 20:30

На прэм’ерным паказе 14 лістапада адбудзецца дыскусія разам з акторамі і рэжысэрам спэктаклю, а таксама мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам.

Спэктакаль адбудзецца ў памяшканьні тэатру «На бальконе» па адрасе: пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх.

Запісацца на спэктакаль можна тут.

Чытаць таксама: У Менску ставяць «андэграўндны» спэктакль пра Браніслава Тарашкевіча​

XS
SM
MD
LG