Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мёртвым баліць


Падлетак, амаль хлопчык, асьцярожна вызваляе са спрасаванай часам зямлі косьці і костачкі загінулага жаўнера. Жаўнер уціснуты ў сьцяну колішняга акопа, хутчэй за ўсё выбухам; мы бачым ягоны шкілет цалкам, у позе, падобнай на позы жыхароў Пампэі, на якіх абрынуўся сьмяротным цяжарам выбух Зямлі. З той, аднак, розьніцай, што апошні дзень Пампэі пакінуў нашчадкам замест костачак пустату... Падлетак бярэ ў рукі чэрап, кладзе яго ў драўляную, з габляваных дошак, труну, прыстасоўвае да іншых костачак, каб жаўнер пачуваў сябе ў труне чалавекам. І мімаволі гладзіць яго, хочацца сказаць, па галоўцы. Счышчае рэшткі зямлі, нібыта намагаецца супакоіць, суцішыць не пазбыты ад вайны боль...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG