Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту працягваюць падаць: барэль Brent — менш за 45 даляраў


Паводле стану на 9.30 цана сьнежаньскага фьючэрса на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent на біржы ў Лёндане звалілася да $ 44,16 за барэль.

Як піша расейскае дзелавое выданьне «Ведомости», у той жа час цана сьнежаньскага фьючэрса на лёгкую нафту WTI апусьціўся да $ 41,59 за барэль.

Нафтавы рынак працягвае рэагаваць на навіны аб запасах сырой нафты ў разьвітых краінах. АПЭК заявіла ў чацьвер, што запасы сырой нафты ў разьвітых краінах перавышаюць сярэдняе значэньне за пяць гадоў больш чым на 210 млн барэляў; гэта больш, чым у пэрыяд росту запасаў ў 2009 годзе. Новыя зьвесткі аб тым, што лішак нафты на сусьветным рынку не памяншаецца, справакавалі падзеньне яе каціровак.

У аўторак Амэрыканскі інстытут нафты паведаміў, што яе запасы ў ЗША вырасьлі за тыдзень на 6,3 млн барэляў. Запасы знаходзяцца блізу максымальных узроўняў для гэтай пары году за апошнія 80 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG