Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» зьдзейсьніла тэракт у Бэйруце: загінулі дзясяткі чалавек


Жыхары аглядаюць месца выбуху ў паўднёвым прыгарадзе Бэйрута. Лібан, 12 лістапада 2015 году

Жыхары аглядаюць месца выбуху ў паўднёвым прыгарадзе Бэйрута. Лібан, 12 лістапада 2015 году

Паводле апошніх дадзеных, у выніку двух выбухаў у паўднёвым прыгарадзе лібанскай сталіцы загінулі 43 чалавекі, больш за 200 — параненыя.

Выбухі ажыцьцявілі сьмяротнікі. Па словах міністра ўнутраных спраў Лібана Нухада Машнука, гэта былі людзі з паясамі шахідаў.

Тэракты зьдзейсьненыя ля ўваходу ў гандлёвы цэнтар і ў мячэць у раёне, які лічыцца апорным пунктам праіранскай шыіцкай радыкальнай групоўкі «Хезбала». Баявікі «Хезбалы» прымаюць актыўны ўдзел у канфлікце ў Сырыі на баку прэзыдэнта Башара Асада.

Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», якая ваюе ў Сырыі і Іраку і, паводле наяўных дадзеных, ня мае асобнай галіны ў Ліване, паведамляе BBC.

XS
SM
MD
LG