Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былым акцыянэрам ЮКАСа пачалі выплачваць кампэнсацыі


Колькасьць былых акцыянэраў ЮКАСа ацэньваецца больш чым у 50 тысяч.

Былым акцыянэрам ЮКАСа пачалі выплачваць кампэнсацыі пры продажы актываў, паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі Stichting Administratiekantoor Financial Performance Holdings, створанай для абароны замежных актываў ЮКАСа.

«Калі вы набылі, атрымалі або валодалі звычайнымі акцыямі ЮКАСа або амэрыканскімі дэпазытарнымі расьпіскамі ЮКАСа ў пэрыяд з 2 ліпеня 2003 году па 28 лістапада 2007 году ўключна, вы можаце мець права на атрыманьне кампэнсацыі пры продажы актываў ЮКАСа», — цытуе афіцыйнае паведамленьне расейская служба BBC.

Фонд разьмеркаваньня кампэнсацыяў цяпер складае як найменш $ 337 млн, паведамляецца на сайце Ўпраўленьня патрабаваньнямі ЮКАС (Yukos Claims Administration).

Паводле дадзеных СМІ, колькасьць былых акцыянэраў ЮКАСа ацэньваецца больш чым у 50 тысяч.

Інтарэсы мажарытарных акцыянэраў ЮКАСа прадстаўляе кампанія GML, якая ў сваю чаргу дамагаецца ад Расеі кампэнсацыі ў $ 50 млрд па рашэньні арбітражнага суда ў Гаазе.

XS
SM
MD
LG