Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух салідарнасьці «Разам» распачаў рэформы са зьмены кіраўніцтва


Менскія актывісты руху салідарнасьці «Разам» правялі сход, якім распачалі рэарганізацыю дзейнасьці з мэтай актывізацыі працы, рэгістрацыі арганізацыі і зьмены кіраўніцтва.

Пра гэта Свабодзе паведаміў цяперашні лідэр руху Вячаслаў Сіўчык:

«Сэнс гэтага сходу — вылучыць людзей, якія зробяць дакладныя юрыдычныя крокі ў справе рэгістрацыі арганізацыі. Таксама я ня буду кіраўніком руху салідарнасьці „Разам“ у новым кіраўніцтве, якое я рыхтую. Пазьней рух „Разам“ будзе дзейнічаць больш эфэктыўна: гэта будзе правядзеньне традыцыйных акцый, якія рух праводзіў усе гэтыя гады, але дададуцца і новыя. Галоўныя кірункі — барацьба з этнацыдам і ўшанаваньне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Мы таксама гатовыя падтрымаць любыя іншыя людзкія ініцыятывы, бо для нас самае галоўнае, каб Беларусь стала цывілізаванай эўрапейскай краінай».

Падчас сходу абраныя пяць каардынатараў руху па Менску, на чарзе перавыбары ў іншых рэгіёнах краіны. Пазьней адбудуцца выбары кіраўніка руху «Разам».

Таксама падчас сходу менскія актывісты руху прынялі заяву аб вызваленьні палітвязьняў Міхаіла Жамчужнага і Андрэя Бандарэнкі, а таксама заклікалі да аб’яднаньня беларускую апазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG