Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы супраць аднаполых шлюбаў, але падтрымаем антыдыскрымінацыйную папраўку» (відэа)


Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за зьмены ў Кодэкс законаў аб працы адносна прадухіленьня і процідзеяньня дыскрымінацыі, у тым ліку па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

За адпаведныя зьмены дэпутаты аддалі 234 галасы. Пры гэтым сьпікер ВР Уладзімір Гройсман адзначыў, што дэпутаты выступаюць за сямейныя каштоўнасьці і ніколі не падтрымаюць аднаполыя шлюбы.

З самое раніцы перад адкрыцьцём парлямэнцкае сэсіі пад будынкам Вярхоўнае Рады пачалі зьбірацца актывісты з гадзіньнікамі — так яны прагнулі паказаць дэпутатам, што час, адведзены Эўразьвязам для адаптацыі украінскіх законаў, мінае.

Прыйшлі да парлямэнту і дзьве актывісткі руху FEMEN, якія распрануліся са скандаваньнем «Стоп гамафоб!» — пасьля чаго былі затрыманыя супрацоўнікамі МУС.

XS
SM
MD
LG