Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія па этыцы БАЖ: У матэрыяле на сайце «Хартыя’97» дапушчаны грубыя парушэньні прафэсійнай этыкі


Мікіта Наглін і Тамара Балакіна

Мікіта Наглін і Тамара Балакіна

12 лістапада Камісія па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў разгледзела зварот грамадзянаў Мікіты Нагліна і Тамары Балакінай адносна артыкула «„Ціхары“ на акцыі ў Менску патрабавалі ад Лябедзькі супрацоўнічаць з уладамі», які быў апублікаваны на сайце «Хартыя’97».

Камісія па этыцы БАЖ пастанавіла, што пры публікацыі матэрыялу на сайце «Хартыя’97» «дапушчаны грубыя парушэньні прафэсійнай этыкі журналістаў».

Мікіта Наглін і Тамара Балакіна зьвярнуліся ў камісію па этыцы БАЖ у сувязі з публікацыяй на інфармацыйных рэсурсах «Тэрыторыя правоў» і «Хартыя’97», у якой, на іх думку, быў абражаны іх гонар і годнасьць. Паводле аўтараў скаргі, інфармацыйныя рэсурсы абвінавацілі іх у правакацыях супраць апазыцыйных палітыкаў і супрацоўніцтве са спэцслужбамі.

«Тэрыторыя правоў» апублікавала ў фэйсбуку абвяржэньне і выбачылася перад Мікітам Нагліным і Тамарай Балакінай. Аднак «Хартыя’97» да сёньняшняга дня не папрасіла прабачэньня. Паводле камісіі, ніякіх аргумэнтаў на карысьць сьцьвярджэньня аб супрацоўніцтве Нагліна і Балакінай са спэцслужбамі сайтам не прыведзена. Таму камісія БАЖ пастанавіла, што пры публікацыі артыкула на сайце «Хартыя’97» дапушчаны грубыя парушэньні прафэсійнай этыкі журналістаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG