Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Баку вызваліў праваабаронцу Арыфа Юнуса з турмы


Разам з жонкай Лэйлай палітоляг і гісторык Арыф Юнус быў асуджаны да сямігадовага зьняволеньня па надуманай падставе.

Суд у Баку вызваліў праваабаронцу Арыфа Юнуса з турмы ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя. Азэрбайджанская служба Радыё Свабода паведамляе, што апэляцыйны суд 12 лістапада задаволіў хадайніцтва адвакатаў Юнус аб пераводзе яго пад хатні арышт.

Юнуса абавязалі падпісаць пратакол, які забараняе яму пакідаць Баку. У жніўні суд па цяжкіх злачынствах асудзіў сур’ёзна хворага Арыфа Юнуса да 7 гадоў турмы, а яго жонку Лэйлу Юнус да васьмі з паловай гадоў, пасьля таго як яны былі асуджаныя па абвінавачваньнях у эканамічных злачынствах.

Міжнародныя групы па абароне правоў чалавека назвалі асуджэньне і судовы працэс «пародыяй на правасудзьдзе».

Лэйла Юнус, дырэктар-заснавальнік Інстытуту дэмакратыі ў Баку, застаецца ў турме. Яна прымала актыўны ўдзел у народнай дыпляматыі і падтрымлівала сувязі з актывістамі праваабарончага руху ў Армэніі, а таксама была крытыкам становішча з правамі чалавека ў Азэрбайджане.

XS
SM
MD
LG