Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі FEMEN распрануліся пад украінскім парлямэнтам са скандаваньнем «Стоп гамафоб!» ФОТА

  • Паўло Зубʼюк

Вярхоўная Рада Украіны з трэцяе спробы падтрымала праўку да Працоўнага кодэксу, неабходную для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з боку Эўразьвязу. Найбольшыя праблемы выклікала фраза пра забарону дыскрымінацыі працоўных паводле сэксуальнае арыентацыі.

З самое раніцы перад адкрыцьцём парлямэнцкае сэсіі пад будынкам Вярхоўнае Рады пачалі зьбірацца актывісты з гадзіньнікамі — так яны прагнулі паказаць дэпутатам, што час, адведзены Эўразьвязам для адаптацыі украінскіх законаў, мінае.

Прыйшлі да парлямэнту і дзьве актывісткі руху FEMEN, якія распрануліся са скандаваньнем «Стоп гамафоб!» — пасьля чаго былі затрыманыя супрацоўнікамі МУС.

Дэбаты вакол антыдыскрымінацыйнае праўкі працягваліся некалькі дзён. Учора ўвечары дэпутат Ягор Собалеў нават паскардзіўся, што жонка выгнала яго з дома за тое, што фракцыя «Самапомач» не падтрымала праўку. І вось — неабходныя галасы знойдзеныя, за законапраект № 3442 прагаласавалі 234 дэпутатаў.

Пры гэтым старшыня парлямэнту Уладзімір Гройсман заявіў рашучы пратэст наконт магчымасьці аднаполых шлюбаў ва Ўкраіне. «Мы выступаем з вамі за сямейныя каштоўнасьці (...) я чую нейкія фэйкі, якія кажуць пра тое, што ва Ўкраіне могуць быць нейкія аднаполыя шлюбы. Ня дай бог, каб гэта адбылося, і мы ніколі не будзем гэта падтрымліваць» — сказаў ён.

XS
SM
MD
LG