Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі акцыі ля КДБ пакараныя штрафамі па 9 мільёнаў рублёў


Лідэраў апазыцыі Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева і актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна за акцыю, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.

12 лістапада ў Цэнтральным судзе Менску адбыліся суды над былымі кандыдатамі на прэзыдэнта на выбарах 2010 году Мікалаем Статкевічам, Уладзімерам Някляевым і актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці.

Усіх пакаралі штрафамі па 50 базавых велічынь — гэта 9 мільёнаў рублёў. Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў і Максім Вінярскі ў суд не зьявіліся. Іх судзілі судзьдзі Натальля Вайтэховіч, Міхаіл Хома і Валер Есьман.

Суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 20 лістапада паводле ягонага хадайніцтва.

XS
SM
MD
LG