Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: Былы супрацоўнік МУС Расеі атрымаў 13 гадоў за шпіянаж для ЗША


Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла, што былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня МУС Расеі па Маскоўскай вобласьці Яўген Чыстоў быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ў форме шпіянажу на карысьць ЗША.

Маскоўскі абласны суд пакараў Чыстова пазбаўленьнем волі тэрмінам на 13 гадоў з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму, паведамляе агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на ФСБ.

ФСБ паведаміла, што ў ходзе судовых слуханьняў Чыстоў прызнаў сябе вінаватым цалкам, пацьвердзіў факт сваёй вярбоўкі ЦРУ ЗША, а таксама выдачы замежнай спэцслужбе зьвестак аб дзейнасьці МУС Расеі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу.

Чыстоў, паводле ФСБ, па ўласнай ініцыятыве ўсталяваў кантакты з ЦРУ ў 2011 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG