Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля зваротаў беларусаў у Менску адмянілі сустрэчу з ідэолягам «русского мира»


Мікалай Старыкаў

Мікалай Старыкаў

У Менск зьбіраўся прыехаць галоўны ідэоляг «русского мира» Мікалай Старыкаў. Ён адзін з лідэраў руху «Антымайдан», падтрымлівае палітыку Сталіна і анэксію Крыму, патрабуе расчляненьня Ўкраіны.

Ён меўся выступіць 17 лістапада ў канфэрэнц-залі гатэля «Беларусь» і 15 лістапада ў кнігарні «Дом книги „Светоч“».

Адразу, як толькі зьявілася гэтая інфармацыя, беларускія карыстальнікі сеціва пачалі пісаць скаргі, каб адмяніць гэтыя сустрэчы. Яны заклікалі адмовіць Старыкаву, бо ён падтрымлівае сэпаратыстаў ва Ўкраіне і вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі.

Ужо на наступны дзень на сайце «Белкнігі» зьявілася інфармацыя, што сустрэча са Старыкавым адменена з «тэхнічных прычын». Наконт гатэля «Беларусь» інфармацыі пакуль няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG