Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Мая справа па-ранейшаму ў падвешаным стане


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

Кандыдат у прэзыдэнты 2010 году былы палітвязень Алесь Міхалевіч лічыць, што яго крымінальная справа можа быць адноўленая «па поўнай праграме».

Пра гэта ён расказаў сайту palitviazni.info:

«Што тычыцца маёй крымінальнай справы, то там асаблівых навінаў няма. Ніхто мяне з гэтай нагоды ня тузае, але справа па-ранейшаму застаецца ў падвешаным стане, яна ня спыненая. Лічу, што пэрспэктывы могуць быць самыя розныя. Ад закрыцьця справы да яе аднаўленьня па поўнай праграме. На гэты момант я знаходжуся ў статусе абвінавачанага пад падпіскай аб нявыезьдзе».

Алесь Міхалевіч таксама паведаміў, што ня так даўно атрымаў дазвол ад Сьледчага камітэту на паездку ў Прагу, дзе меркаваў вырашыць розныя пытаньні. У тым ліку і адмовіцца ад палітычнага прытулку ў Чэхіі. Цяпер спадар Міхалевіч вярнуўся дадому, у Беларусь.

Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня 2010 году. 19 лютага 2011 году яго адпусьцілі са сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе, а 28-га ён правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой расказаў пра катаваньні ў СІЗА.

У сакавіку 2011 году Міхалевіч таемна выехаў зь Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізычнай расправы», і празь некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

У верасьні 2015 году экс-кандыдат у прэзыдэнты вярнуўся ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG