Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Села падразаць кіпцюры нашаму Рамзэсу. І занепакоілася: каціныя кіпцюры лёгка ламаліся і крышыліся. Напісала па скайпе сыну, які ў Беластоку гадуе пару катоў: можа, нешта параіш? Сын адказаў:

«Зь беглага прагляду інтэрнэту па гэтай тэме вынікае, што тут відавочна маем дачыненьне з нармальнай зьявай — кіпцюры катам нарастаюць „зь сярэдзіны“, то бок вонкавы пласт рагавога рэчыва часта аддзяляецца і ломіцца, і гэта некаму можа падацца дзіўным. Табе адназначна няма чым турбавацца. Але я схадзіў бы з катом да вэтэрынара на ўсялякі выпадак, бо інтэрнэт ёсьць інтэрнэтам, а ліцэнзаваны вэтэрынар — вэтэрынарам».

Галіна Максімюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG