Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад і арабскія краіны адкінулі расейскі плян ўрэгуляваньня ў Сырыі


Вясёлка над сырыйскім горадам Дума. Пасьля авіяўдару, нанесенага сіламі, ляяльнымі да прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада. 29 кастрычніка 2015 году

Вясёлка над сырыйскім горадам Дума. Пасьля авіяўдару, нанесенага сіламі, ляяльнымі да прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада. 29 кастрычніка 2015 году

Заходнія дзяржавы і арабскія краіны Пэрсыдзкага заліву адпрэчваюць расейскі плян прымірэньня і рэфармаваньня ў Сырыі.

Яны заяўляюць, што прапановы Масквы ня будуць асновай для перамоваў у Вене ў гэтыя выходныя.

«Сам расейскі плян з васьмі пунктаў ня будзе ў цэнтры абмеркаваньня ў Вене, але Расея будзе прысутнічаць», — сказаў брытанскі амбасадар Мэцью Рыкрофт 11 лістапада ў ААН.

Расейскія дыпляматы адзначылі, што плян Масквы выяўляе яе «бачаньне» і «ідэі», а таксама Расея адкрытая для альтэрнатыўных прапаноў ад краінаў, якія будуць прымаць удзел у мірных перамовах 14 лістапада з мэтай завяршэньня чатырохгадовай вайны ў Сырыі.

Плян Расеі прадугледжвае распрацоўку новай канстытуцыі Сырыі, а таксама датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. У гэтым пляне гаворка ідзе пра адстаўку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада падчас пераходнага пэрыяду.

Менавіта адстаўка кіраўніка сырыйскага рэжыму зьяўляецца галоўным патрабаваньнем Захаду і краінаў Пэрсыдзкага заліву, якія ўдзельнічаюць у перамовах. Некаторыя заходнія дыпляматы адпрэчваюць расейскі плян менавіта таму, што ў ім не асьветлены лёс Асада.

XS
SM
MD
LG