Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: мірны плян на ўсходзе Ўкраіны можа быць сарваны ў любы момант


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Экспэрты станоўча ацэньваюць дапамогу ЗША ў памеры 300 мільёнаў даляраў для ўмацаваньня абароны Ўкраіны.

Мірны плян на ўсходзе Ўкраіны можа быць сарваны «расейскімі акупацыйнымі войскамі» ў любы момант. Пра гэта ў Кіеве заявіў 11 лістапада сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксандар Турчынаў.

«Расейскія акупацыйныя войскі ўсё робяць для таго, каб сарваць мірны плян ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе нашай краіны, і могуць у любы момант аднавіць актыўныя баявыя дзеяньні», — сказаў Аляксандар Турчынаў, паведамляе прэс-служба РНБА Украіны.

Аляксандар Турчынаў адзначыў, што Ўкраіна супрацьстаіць жорсткаму і моцнаму агрэсару і, «на жаль, мы ня можам сёньня сказаць, што мірны працэс перайшоў незваротную лінію». Менавіта таму, падкрэсьліў сакратар РНБА Ўкраіны, «ўзмацненьне ваеннага патэнцыялу ўзброеных сіл застаецца адным з нашых галоўных прыярытэтаў».

«Мы павінны абараніць Украіну ня толькі на зямлі і ў небе, але і на моры», — сказаў Аляксандр Турчынаў падчас агляду і спуску на ваду двух браніраваных артылерыйскіх катэраў, «якія паводле сваіх характарыстык адпавядаюць лепшым стандартам марскіх судоў гэтай клясы».

Як паведаміла 11 лістапада расейская служба «Голасу Амэрыкі», Кангрэс Злучаных Штатаў ухваліў законапраект аб абароннай палітыцы, які прадугледжвае асыгнаваньне 300 мільёнаў даляраў на дапамогу Ўкраіне ў барацьбе з сэпаратыстамі, якія карыстаюцца падтрымкай Расеі.

У гэтую суму ўключаны 50 мільёнаў даляраў, што выдзяляюцца на летальную зброю, такую як бранябойныя сыстэмы, мінамёты, гранатамёты, стралковая зброя і боепрыпасы.

Раней адміністрацыя Абамы супраціўлялася заклікам паставіць Украіне сьмяротную ваенную дапамогу, баючыся, што гэта можа прывесьці да далейшай эскаляцыі ўзброенага супрацьстаяньня.

XS
SM
MD
LG