Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадэт, які выклаў фота з «Пагоняй»: Пагрозы скончыліся, усё нармальна, дзякуй за падтрымку!


Ястрамбельскі кадэт напісаў Свабодзе праз УКантакце.

Мікіта Гвозьдзеў, які выклаў у сеціва фота з «Пагоняй», адказаў Свабодзе праз УКантакце кароткім паведамленьнем: «Пагрозы скончыліся, усё нармальна, дзякуй за падтрымку!».

Раней аднаклясьнікі Мікіты паведамілі, што ён вярнуўся ў вучэльню як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.

16 кастрычніка ў сеціве зьявіўся здымак чатырох кадэтаў Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, якія дэманстравалі майкі з «Пагоняй» пад формай. Хлопец, які выклаў здымак, распавёў Свабодзе і іншым СМІ пра сваю вучобу і сьветапогляд.

Пасьля гэтага зьявілася інфармацыя, што навучэнцаў за здымак адлічаць. Але пасьля хвалі абурэньня ў сацсетках Міністэрства адукацыі распаўсюдзіла заяву, што кадэтаў адлічаць ня будуць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG