Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 лістапада: 130-годзьдзе Міхайлы Грамыкі і 95-годзьдзе Андрэя Макаёнка


Андрэй Макаёнак. Магіла на Ўсходніх могілках.

Андрэй Макаёнак. Магіла на Ўсходніх могілках.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Віцебск. «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на літаратурную імпрэзу, у межах якой адбудзецца адразу дзьве прэзэнтацыі: кнігі Алеся Пашкевіча «Рух» і новага 78-га нумару часопісу «Дзеяслоў» зь дзёньнікамі Ўладзімера Караткевіча, які прадставіць галоўны рэдактар выданьня Барыс Пятровіч. Сустрэча адбудзецца ў «Бітлз-клюбе» па адрасе: Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

У ГІСТОРЫІ

930 — заснаваны найстарэйшы ў сьвеце парлямэнт — ісьляндзкі альтынг.

1918 — рашэньне Рэгенцкай Рады Польшчы аб прызначэньні Юзэфа Пілсудскага кіраўніком дзяржавы.

1925 — спынілася выданьне газэты «Жыцьцё беларуса».

1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.

1982 — Юры Андропаў абраны генэральным сакратаром КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1823 — Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.

1840 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

1885 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1911 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

1920 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.

1958 — Леанід Пранчак, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1572 — Рыгор Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

1623 — у Віцебску быў забіты уніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч. Кунцэвіч стаў сымбалем і галоўным правадніком Берасьцейскай царкоўнай уніі, якая мелася аб’яднаць беларусаў праваслаўных і каталікоў у адзіную царкву.

1868 — Мсьціслаў Камінскі, беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст.

1996 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч

ЦЫТАТА ДНЯ

Занадта шмат людзей — і ў дзяржапараце, і ў сілавых структурах, і простых людзей — зразумелі, што яшчэ 10 гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнкі і Беларусь і яе народ проста ня вытрымаюць. Нельга жыць у стане пэрманэнтнай вайны з самім сабой. Адносіны грамадзтва да Лукашэнкі непазьбежна набліжаюцца да «кропкі перанасычанасьці». А гэта значыць, у імгле, якую напусьціў на Беларусь першы яе прэзыдэнт, зьявілася сьвятло надзеі.

Анатоль Майсеня, 1996 год.

XS
SM
MD
LG