Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці. Беспарадкаў пакуль не зафіксавана


Марш Незалежнасьці ў Варшаве

Марш Незалежнасьці ў Варшаве

Сёньня ў Варшаве адбылася шматтысячная дэманстрацыя з удзелам, перш за ўсё, правых сілаў. Былі зафіксаваныя нешматлікія парушэньні грамадзкага парадку. Але яны былі нязначныя.

Менавіта 11 лістапада ў 1918 годзе краіна атрымала незалежнасьць, скарыстаўшыся момантам заняпаду сваіх захопнікаў. Таму гэты дзень вельмі шырока сьвяткуюць па ўсёй Польшчы.

Але асноўная частка сьвяткаваньняў з нагоды Дня Незалежнасьці пачалася раніцой у Варшаве. У ёй браў удзел прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. Пасьля ён усклаў кветкі да помніка маршалу Юзэфу Пілсудзкаму, а апоўдні да магілы Невядомага жаўнера.

— Мы, палякі, пераканаліся на колькі важнаю маецца незалежнасьць, як лёгка яе можна страціць, кіруючыся вузкакарысьлівымі інтарэсамі замест таго, каб дзейнічаць на карысьць найвышэйшай каштоўнасьці, — заявіў сп. Дуда.

А вось што ён сказаў аб незалежнасьці й свабодзе:

— Іх трэба пастаянна будаваць, кантраляваць і ўмацоўваць. Гэта маецца важным таксама сёньня. Менавіта таму ключавым зьяўляецца пытаньне эфэктыўнай замежнай і ўнутранай палітыкі.

Што датычыць традыцыйных беспарадкаў, то сёлета былі прынятыя беспрэцэдэнтныя захады бясьпекі. У Варшаву сьцягнулі падмацаваньне зь некалькіх гарнізонаў у іншых гарадах. Паліцыі будзе дапамагаць бюро аховы ўраду, вайсковая жандармэрыя і выратоўнікі. Усімі імі будзе кіраваць спэцыяльны штаб пры сталічным дэпартамэнце бясьпекі і крызіснага кіраваньня. Але пакуль паведамленьняў пра беспарадкі не паступала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG