Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: немцы шпіёнілі за саюзьнікамі, ААН і Ватыканам


У Нямеччыне разгараецца шпіёнскі скандал у сувязі са зьвесткамі, што нямецкая выведка без дазволу ўраду сачыла за асобамі, інстытуцыямі і кампаніямі ў саюзьніцкіх дзяржавах.

Паводле паведамленьняў нямецкіх СМІ, да 2013 году замежная выведка Нямеччыны (Bundesnachrichtendienst, BND) шпіёніла за францускім прэм’ер-міністрам Ляранам Фабіюсам, Фэдэральным бюро расьсьледаваньняў ЗША, дзіцячым фондам ААН (UNICEF), Міжнародным судом ААН у Гаазе, Сусьветнай арганізацыяй здароўя, «шматлікімі эўрапейскімі і амэрыканскімі кампаніямі», міністэрствамі ўнутраных справаў Польшчы, Аўстрыі, Даніі і Харватыі. Нямецкімі выведнікамі таксама праслухоўваліся дыпляматычныя місіі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Партугаліі, Грэцыі, Гішпаніі, Італіі, Аўстрыі, Швайцарыі і Ватыкану.

Паведамленьні аб шпіёнскім скандале, як падкрэсьліваюць міжнародныя прэс-агенцтвы, ставяць у няёмкае становішча канцлер Ангелу Мэркель, якая ў 2013 годзе пакрытыкавала ЗША за праслухоўваньне яе мабільнага тэлефона (гэтак вынікала з сакрэтных матэрыялаў, апублікаваных Эдвардам Сноўдэнам).

«Шпіянаж паміж сябрамі, так нельга рабіць» — сказала Мэркель у кастрычніку 2013.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG