Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Варшаве жыве найбольш беларусаў? Мапа


Дзе ў Варшаве жыве найбольш беларусаў?

Дзе ў Варшаве жыве найбольш беларусаў?

Дадзеныя ад 10 верасьня 2015 года прадстаўляюць колькасьць замежнікаў зарэгістраваных у Варшаве.

Як паведамляе ​Радыё Рацыя са спасылкай на metrowarszawa.gazeta.pl, у сталіцы Польшчы пражываюць прадстаўнікі больш за 150 розных нацыянальнасцяў. Зарэгістраваныя замежнікі складаюць больш за 22 тысячы асобаў.

На мапе можна ўбачыць па тры найбольшыя дыяспары, якія жывуць у кожным з раёнаў. Найбольш мультыкультурны раён Макотаў, дзе жыве амаль 5 тыс замежнікаў. Пасьля Макотава ідзе цэнтар горада, дзе жыве больш за 2300 замежнікаў, Ахота і Воля (амаль 2 тыс).

Найменш замежнікаў у Рэмбэртаве (174 асобы). У Варшаве дамінуюць украінцы, якіх у сталіцы амаль 5600. Другая этнічная меншасьць, паводле колькасьці ў Варшаве, — гэта віетнамцы (2807 асобаў). Шмат у Варшаве беларусаў (1448) і расейцаў (1304). Беларусы жывуць у асноўным у раёне Макотаў, у цэнтры горада і на Волі. Расейцы — у раёне Макотаў і ў цэнтры горада. У Варшаве жывуць 1 735 442 асобы, а 22 тысячы замежнікаў — гэта толькі 1,3% усіх жыхароў.

XS
SM
MD
LG