Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраш зьняў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка «Правага сэктару»


Дзьмітрый Яраш
Дзьмітрый Яраш

Народны дэпутат Украіны Дзьмітрый Яраш заявіў аб складаньні паўнамоцтваў лідэра руху «Правы сэктар». Пра гэта ён напісаў сёньня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Яраш растлумачыў сваё рашэньне ідэалягічнымі разыходжаньнямі зь некаторымі прадстаўнікамі кіраўніцтва руху.

«Атрымаўшы раненьне і патрабуючы доўгага часу на лячэньне, я даверыў некаторыя напрамкі кіраваньня рухам сваім блізкім паплечнікам, якія мелі і маюць свой погляд на разгортваньне нацыяналістычнага руху», — напісаў ён.

Паводле словаў Яраша, ён нясе пэрсанальную адказнасьць за ўсё, што адбываецца ў арганізацыі, і не зьбіраецца перакладаць яе на іншых. «Менавіта таму я не магу быць «вясельным генэралам» у «Правым сэктары», — адзначыў Дзьмітрый Яраш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG