Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі адзначаюць Дзень Незалежнасьці. «Незалежнасьць не даецца назаўжды» — Дуда


Асноўныя ўрачыстасьці адбываюцца ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта.

11 лістапада 1918 года Польшча ўзнавіла Незалежнасьць пасьля 123 гадоў падзелу паміж трыма імпэрыямі. 11 лістапада ў краіне штогод адзначаюць нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці.

Таксама ў гэты дзень у 1918 годзе скончылася Першая сусьветная вайна.

Асноўныя сьвяткаваньні з нагоды Дня Незалежнасьці пачаліся ў Варшаве імшой з удзелам прэзыдэнта Польшчы.

Пазьней Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка маршалу Юзэфу Пілсудзкаму.
Апоўдні ўрачыстасьці з нагоду Дня Незалежнасьці будуць працягвацца ля Магілы невядомага жаўнера на плошчы імя Пілсудзкага ў цэнтры Варшавы.

«Незалежнасьць ня дадзена нам адзін раз і назаўжды», — сказаў Анджэй Дуда ў эфіры Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё. Прэзыдэнт нагадаў, што геапалітычная сытуацыя Польшчы вельмі складаная, таму свабоду трэба пастаянна будаваць, кантраляваць і ўмацоўваць.

Як заявіў Дуда, ніхто не атрымлівае незалежнасьці назаўжды:

«Падобным чынам не атрыманая й свабода. Іх трэба пастаянна будаваць, кантраляваць і ўмацоўваць. Гэта важна таксама сёньня. Менавіта таму ключавым зьяўляецца пытаньне эфэктыўнай замежнай і ўнутранай палітыкі».

Увечары прэзыдэнт накіруецца ў горад Белая Падляска, дзе прыме ўдзел у мясцовых урачыстасьцях з нагоды Дня Незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG