Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сам-насам з павучком


Юзэф Хэлмоньскі, «Бабіна лета» (1875).
Юзэф Хэлмоньскі, «Бабіна лета» (1875).

На гэта ішло. Не варушыўся на дрэве лісток. Панавала глыбокая цішыня. Выгравала няяркае сонца. Няўжо бабіна лета?

Папаўдні ў сінім небе ўбачыў павуціну. Адна, другая! Плылі і ляцелі. Цэлымі клубкамі, шматкамі белай кудзелі. Ляцелі ў вышыні, як ляцяць жураўлі або гусі. Усьлед адной хацелася крыкнуць: «Глядзіце, белая чапля!» Бо ляцела высока, над поплавам, зваблівай аблачынкай, велічна і нават грацыёзна...

А наастатак, зусім незнарок, апынуўся сам-насам з павучком, які на маіх вачах выкрасаў да зіхоткасьці белыя кросны, стоячы ўніз галавой — у фантастычнай позе, на мшаным лётнішчы драўлянага шула, тэмпэрамэнтна і азартна перабіраючы заднімі лапкамі.

І я гэта бачыў!

Валер Дранчук


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG