Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама — на вокладцы ЛГБТ-часопіса


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў першым дзейным кіраўніком дзяржавы, які зьявіўся на вокладцы ўплывовага амэрыканскага ЛГБТ-часопіса «Out», дзе яго прызналі «хаўрусьнікам году» — грамадзкім дзеячам, які дасягнуў посьпеху на глебе абароны правоў сэксуальных меншасьцяў.

Як піша BBC, у рэдакцыі часопіса «Out» адзначылі прыхільнасьць Абамы да абароны раўнапраўя грамадзян краіны.

Асабліва калектыў Out захапіла рэакцыя прэзыдэнта на рашэньне Вярхоўнага суда прызнаць законнымі аднаполыя шлюбныя саюзы на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Тады Абама заявіў, што гістарычнае рашэньне прыйшло падобна ўдару маланкі, і назваў гэты вэрдыкт вялікай перамогай для Амэрыкі.

«На працягу дзесяцігодзьдзяў нашы браты і сёстры змагаліся за прызнаньне і роўнасьць», — цытуе прэзыдэнта выданьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG