Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт у клюбе Бухарэсту ў дзень пажару сьпяваў песьню «Дзень, у які мы памром»


Архіўнае фота. 31 кастрычніка 2015 году. Бухарэст.

Архіўнае фота. 31 кастрычніка 2015 году. Бухарэст.

У шпіталі брытанскага Бірмінгему памёр яшчэ адзін пацярпелы пры пажары ў начным клюбе Бухарэсту. Як заявіла МУС Румыніі, колькасьць ахвяр трагедыі вырасла да 48 чалавек.

Як паведамляе ТАСС, у панядзелак вайскова-транспартны самалёт НАТО C-17, які базуецца ва Ўгоршчыне, даставіў дзевяць пацярпелых пры пажары ў Румыніі ў шпіталі Вялікай Брытаніі і аднаго ў Нарвэгію. Стан шасьці з пацыентаў ацэньваўся як крытычны, іх суправаджалі брыгады хуткай дапамогі з Румыніі.

Яшчэ некалькі краін, сярод якіх Нідэрлянды, Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына, Швэйцарыя і Ізраіль пагадзіліся разьмясьціць у сваіх клініках пацярпелых. Усяго за мяжу было перапраўлена каля 35 параненых, аднак 5 зь іх памерлі, некаторыя не вытрымалі транспарціроўкі.

Адразу пасьля пажару паведамлялася пра 27 загіблых, яшчэ 200 пацярпелых былі шпіталізаваныя, але з тых часоў сьпіс ахвяр няўхільна расьце.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару, які адбыўся ў ноч на 31 кастрычніка ў начным клюбе «Калектыў», стаў фаервэрк падчас выступу рок-групы, якая па трагічным супадзеньні выконвала кампазыцыю «Дзень, у які мы памром». Ад яго загарэлася столь, каля 500 гледачоў кінуліся да адзінага выхаду, узьнікла цісканіна.

Пасьля трагедыі ў Румыніі пачаліся масавыя пратэсты, якія прывялі да адстаўкі ўраду Віктара Понты. Тым ня менш, ужо тыдзень на вуліцы Бухарэста і іншых буйных гарадоў выходзяць тысячы людзей з патрабаваньнямі датэрміновых выбараў і барацьбы з карупцыяй.

XS
SM
MD
LG