Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр «апазыцыянэр па прыродзе» Андрэ Глюксман


Cёньня, на 79-м годзе жыцьця, памёр францускі мысьляр і пісьменьнік-эсэіст Андрэ Глюксман.

Глюксман стаў вядомы шырокай публіцы падчас студэнцкіх бунтаў у Парыжы ў 1968 годзе, дзе выступаў з радыкальнымі мааісцкімі лёзунгамі. Палітычныя погляды Глюксмана зь цягам часу перайшлі зь левага боку на правы, але заўсёды заставаліся радыкальнымі, на мяжы эпатажу.

У 1972 Глюксман назваў Францыю «фашыстоўскай дыктатурай». У 1975 у кнізе «Кухарка і людаед, развагі пра дзяржаву, марксізм і канцлягеры» правёў паралель паміж нацызмам і камунізмам.

Андрэ Глюксмана часта называлі «апазыцыянэрам па прыродзе». У сваіх кнігах і артыкулах ён адстойваў ідэю абсалютнай свабоды чалавека, рашуча адкідаючы канцэпцыю дзяржавы як мэханізму прымусу і прыгнёту чалавечай асобы.

Вось некалькі яркіх цытатаў з Андрэ Глюксмана:

«Толькі вайна дазваляе чалавеку пераадолець яго маральныя, эканамічныя і грамадзкія супярэчнасьці».

«Мае ўяўленьні аб рэлігіі заключаюцца ў абсурдным перакананьні, што Бог стварыў чалавека, і наадварот».

«Магчыма, што можна адрэзаць галаву гвалтоўнаму злу, але ў глупства зашмат галоваў».

«Гэта ідэя дэспатызму падказала нам ідэю дэмакратыі».

«Выхад з камунізму зьяўляецца ўваходам у гісторыю».

«Заўтра ты станеш чалавекам, свабодным чалавекам, калі толькі ня вернесься туды, куды кіруе цябе адукацыя».

«Грамадзянская непадпарадкаванасьць зьяўляецца формай адказнасьці, якая заклікае да большай адказнасьці».

Андрэ Глюксман прыняў удзел у акцыі РС «Галасы салідарнасьці» пасьля 19 сьнежня 2010 году, калі былыя прэзыдэнты, вядомыя дысыдэнты, філёзафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнкі, правабаронцы з Амэрыкі і Эўропы чыталі імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля гвалтоўнага разгону дэманстрацыі каля Дому ўраду ў Менску.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:24 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG